Перасоўная выстава “Археалагічная спадчына Беларускага Панямоння”

Кантактная асоба

Гаршкоў Аляксандр Дзмітрыевіч, старшы выкладчык кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін.

 

Кароткае апісанне навуковай распрацоўкі

У 2021 г. выкладчыкамі і студэнтамі кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін была створана перасоўная выстава “Археалагічная спадчына Беларускага Панямоння”, якая складаецца з археалагічных артэфактаў, якія былі атрыманыя падчас даследаванняў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

 

Асноўная каштоўнасць распрацоўкі

У складзе экспазіцыі знаходзяцца 100 прадметаў, характарызуючых гісторыю быта і гаспадарчай дзенасці на тэрыторыі Прынёманскага краю ад першабытнасці да сярэднявечча. Гібкая структура экспазіцыі змяняецца без страты сэнсавай нагрузкі. Частка перасоўнай выставы складаецца з адноўленых па старажытным тэхналогіям экспанатаў (стрэл, дзідаў, сякер і г.д.). Магчымасць пазнаёміцца праз рэплікі старажытных прыладаў працы, дазваляе ўкараняць дадзеную выставу ў працэс сацыялізацыі людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

 

Сфера выкарыстання

Адукацыяйныя тэхналогіі. Выставачная экспазіцыя складаецца з прадметаў, атрыманых у выніку археалагічных даследаванняў. Экспазіцыя дазваляе пазнаёміцца з гістарычнымі і археалагічнымі асаблівасцямі развіцця Беларускага Панямоння на аснове пастаянна актуалізуемай інфармацыі.