Археалагічныя даследаванні стаянкі-майстэрні Кавальцы 1 (Гродзенскі раён)
Кантактная асоба
Гаршкоў Аляксандр Дзмітрыевіч, старшы выкладчык кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін.
Кароткае апісанне навуковай распрацоўкі
У 2023 г. выкладчыкамі і студэнтамі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы былі праведзены палявыя археалагічныя даследаванні на помніку Кавальцы 1 (Гродзенскі раён). У выніку паверхневых збораў і ратаўнічы раскопак была назапашана калекцыя колькасцю каля 1000 артэфактаў.
Асноўная каштоўнасць распрацоўкі
З 2019 па 2023 гг. даследаванні на помніку Кавальцы 1 вядуцца старшым выкладчыкам кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Гаршковым А.Д. Атрыманая за дадзены перыяд інфармацыя дазволіла скарэктаваць храналагічныя рамкі існавання помніку, удакладніць стратыграфічную сітуацыю і культурную прыналежнасць матэрыялаў.
Дадзеныя матэрыялы дазваляюць удакладніць працэс засялення тэрыторыі басейна р. Нёман у фінальным палеаліце (14-10 тыс. гадоў), больш дакладна прасачыць тэхналогію апрацоўкі крэменю і каменю ў каменным веку, вызначыць гаспадарчыя асаблівасці жыццядзенасці чалавека ў першабытны перыяд.
Сфера выкарыстання
Адукацыйныя і музейныя тэхналогіі.