Навукова-даследчая тэма “Лексіка, фразеалогія і граматыка беларускай мовы ў сінхранічным, дыяхранічным і супастаўляльна-тыпалагічным аспектах”
Кантактная асоба
Садоўская Алена Станіславаўна, загадчык кафедры беларускай філалогіі, кандыдыт філалагічных навук, дацэнт
Кароткае апісанне навуковай распрацоўкі
У межах агульнакафедральнай навукова-даследчай тэмы “Лексіка, фразеалогія і граматыка беларускай мовы ў сінхранічным, дыяхранічным і супастаўляльна-тыпалагічным аспектах” атрымалі грунтоўную распрацоўку і ўсебаковы разгляд наступныя пытанні мовазнаўства: функцыянаванне фразеалагізмаў і прыказак у літаратурнай і дыялектнай мовах; беларускія гаворкі і іх адлюстраванне ў помніках пісьменства; структурныя і семантычныя асаблівасці урбаніміі Гродзеншчыны; айканімічная сістэма Гродзеншчыны; структура, асаблівасці ўтварэння і функцыянавання дыялектаў Гродзеншчыны; асаблівасці мовы надпісаў на аб’ектах культавага прызначэння (крыжах-абярэгах, помніках, капліцах) і многія іншыя.
Сфера выкарыстання
Вынікі дадзенай навуковай работы маюць вялікае практычнае значэнне для распрацоўкі адукацыйных стандартаў, вучэбных праграм, слоўнікаў, даведнікаў і дапаможнікаў па беларускай мове, падрыхтоўкі высокакваліфікаваных настаўнікаў-філолагаў. Акрамя таго, даследаванні ў галіне мовазнаўства спрыяюць папулярызацыі беларускай мовы і павышэнню яе прэстыжу як мовы навукі, адукацыі і культуры.