Даследаванне “Фразеалогія ў камунікатыўнай прасторы беларускай мовы”

Кантактная асоба

Маршэўская Валянціна Васільеўна, дацэнт кафедры беларускай філалогіі, кандыдыт філалагічных навук, дацэнт.

 

Кароткае апісанне навуковай распрацоўкі

Даследаванне “Фразеалогія ў камунікатыўнай прасторы беларускай мовы”, праведзенае на кафедры беларускай філалогіі, дазволіла выявіць шэраг заканамернасцяў, звязаных з выкарыстаннем фразеалагізмаў у беларускай мове: над фразеалагізмамі са значэннем канкрэтнай дзейнасці колькасна пераважаюць фразеалагізмы са значэннем абстрактнай дзейнасці; дзеяслоўным фразеалагізмам уласцівая міжкатэгарыяльная і ўнутрыкатэгарыяльная мнагазначнасць; канкрэтная характарыстыка фразеалагічнага значэння выразу магчымая толькі на аснове кантэксту, а семантычныя змены фразеалагізма, як правіла, прыводзяць да змены яго граматычнага значэння; абсалютная большасць дзеепрыслоўных формаў фразеалагізмаў захоўвае абагульненае значэнне дзеяння і застаецца ў разрадзе дзеяслоўных, а фразеалагізмы ў дзеепрыметнікавай форме праяўляюць тэндэнцыю пераходу ў разрад прыметнікавых фразеалагізмаў; у прыказках могуць выкарыстоўвацца дзеясловы рознай граматычнай формы, але гэта не прывядзе да змены семантыкі прыказкі.

 

Сфера выкарыстання

Вынікі НДР могуць выкарыстоўвацца ў сістэмных даследаваннях і вучэбных дапаможніках па праблемах фразеалогіі, а таксама для ўдакладнення і выпраўлення слоўнікавых артыкулаў у тлумачальных і фразеалагічных слоўніках сучаснай беларускай мовы.